Франак Вячорка ахвяраваў дарагі гадзіннік на дабрачынны аўкцыён
Франак Вячорка і яго гадзіннік
Франак Вячорка ахвяраваў дарагі гадзіннік на дабрачынны аўкцыён. Атрыманыя грошы пойдуць на падтрымку беларускіх палітвязняў. Пра гэта першы дарадца Святланы Ціханоўскай распавёў у стрыме на Еўрарадыё.
Аўкцыён адбудзецца ці падчас другога марафона салідарнасці з палітвязнямі, ці падчас эстафеты салідарнасці, якую ладзяць Народныя амбасады Беларусі і Кааліцыя хуткай гуманітарнай дапамогі.
Пра планы выставіць свой гадзіннік за $5 тысяч на дабрачынны аўкцыён Вячорка заяўляў яшчэ вясной. Ён казаў, што гадзіннік Omega Seamaster Planet Ocean — падарунак ад сябра, атрыманы ў 2020 годзе (яшчэ "да таго, як былі створаны Офіс і Кабінет").
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.