Француз, затрыманы на мяжы з куляй у кішэні, застаецца ў гомельскім СІЗА

Француз, затрыманы на мяжы з куляй у кішэні, застаецца ў гомельскім СІЗА

Затрыманы на беларуска-ўкраінскай мяжы француз Жалан Війё, які вёз у кішэні кулю, падораную ў якасці сувеніра, застаецца ў гомельскім СІЗА. Суд над затрыманым адбудзецца праз некалькі тыдняў. Маладому чалавеку пагражае ад трох да сямі год турмы за кантрабанду боепрыпасаў. Пра гэта піша французскае выданне La Depèche

Як паведамляе выданне, француз паехаў у падарожжа па Еўропе. 21 верасня ён выязджаў з Беларусі ва Украіну і быў затрыманы на мяжы. Прычынай стала куля, атрыманая ў падарунак ад сябра, у якога Жалан гасцяваў у Варшаве. Пра гэта француз напісаў у лісце, перададзеным родным.

На мяжы ён сам паказаў мытнікам кулю і спытаў, ці можна яе правезці. Мытнікі размаўлялі толькі па-руску, таму “дыялог быў немыгчымы”. Маладога чалавека змясцілі ў СІЗА. Спачатку яму не давалі коўдры і цёплай вопраткі, яму забаранілі кантакт з сям’ёй і прымусілі пагаліць бараду. Афіцыйна прызначаны адвакат не размаўляе ні па-французску, ні па-англійску. Нарэшце праз месяц пасля затрымання яму дазволілі напісаць сям’і.

Сям’я Жалана Війё распачала ў сацыяльных сетках кампанію за яго вызваленне і шукае сродкі на новага адваката.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі