Францыя і Іспанія адкрылі агульную мяжу пасля тыдняў каранавіруснага каранціну

Францыя і Іспанія адкрылі агульную мяжу​ / Reuters
Францыя і Іспанія адкрылі агульную мяжу​ / Reuters

21 чэрвеня Францыя і Іспанія адкрылі для аўтамабільнага і пешаходнага руху агульную мяжу пасля некалькіх тыдняў каранавіруснага карантыну. Пра гэта піша Reuters.

Мяжа была закрытая на піку пандэміі, якая асабліва жорстка прайшлася па Іспаніі. Забарона на рух паміж краінамі дзейнічала болей за сто дзён.

І французы, і іспанцы даўно чакалі адкрыцця мяжы. Каталонцы едуць да сваякоў у суседнюю Аксітанію, французы выстройваюцца "з іспанскай боку" ў доўгія чэргі за алкаголем і цыгарэтамі, якія ў Іспаніі таннейшыя.

Франция и Испания открыли общую границу после недель коронавирусного карантина
Французы ў Іспаніі выстройваюцца ў чаргу да тытунёвага кіёску / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі