Францыя не забараняе Украіне выкарыстоўваць сваю зброю на тэрыторыі Расіі

Ракета Storm Shadow/Scalp

Ракета Storm Shadow/Scalp

Францыя не ўводзіла абмежаванняў на выкарыстанне ракет Storm Shadow/Scalp украінскім войскам. Гэта трактуецца як дазвол на іх выкарыстанне супраць вайсковых цэляў на тэрыторыі Расіі. Аб гэтым са спасылкай на неназванага афіцэра вайсковай авіяцыі піша BBC.

Паколькі выразных рамак на выкарыстанне гэтага тыпу ракет няма, а іх далёкасць можа дасягаць 250 км, такая рыторыка ўспрымаецца як дазвол на выкарыстанне Storm Shadow / Scalp для нанясення ўдараў па аэрадромах у Курскай і Белгарадскай абласцях, удакладняе выданне.

Раней выкарыстанне сваёй зброі, пастаўленай ва Украіну, па вайсковых цэлях на тэрыторыі Расіі, ухвалілі ЗША, Германія і некаторыя іншыя заходнія краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі