Фрыдман: Званок Макрона — апошняя спроба папярэдзіць Лукашэнку

Фрыдман: Званок Макрона — апошняя спроба папярэдзіць Лукашэнку

26 лютага Аляксандру Лукашэнку пазваніў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Прапагандыстскія каналы тут жа адрапартавалі, што размова цягнулася амаль паўтары гадзіны і тычылася украінска-расійскага канфлікта.

Гісторык Аляксандр Фрыдман, які прааналізаваў афіцыйнае паведамленне Елісейскага паладу, мяркуе, што размова была непрыемнай для Лукашэнкі, у ёй выкарыстоўваліся жорткія і недыпламатычныя фармулёўкі, Беларусь называлася васалам Расіі. Фрыдман мяркуе, што званок Макрона — гэта апошняя спроба папярэдзіць Лукашэнку, але без асаблівай надзеі, што нешта з гэтага атрымаецца. Маўляў, на Захадзе ўжо нават не спадзяюцца, што можна яшчэ нешта зрабіць у беларускім кірунку. 

"Сёння роля Беларусі ўспрымаецца як саўдзел у вайне, пасобніцтва агрэсару, гэта адзіная краіна, якая на гэты момант цалкам падтрымлівае Расію. Таму, мне падаецца, на Захадзе ўжо страцілі ўяўленне, што яшчэ можна нешта зрабіць на беларускім кірунку. А можа ўсё стане зразумела і раней, калі заўтра, 28 лютага, як сцвярджаюць некаторыя крыніцы, беларускія войскі пяройдуць мяжу і пачнуць адкрыта ўдзельнічаць у вайне. І пытанне пра нейкую суб’ектнасць Лукашэнкі і незалежнасць Беларусі будзе канчаткова закрытае", — мяркуе Фрыдман.

27 лютага з'явілася інфармацыя, што Аляксандр Лукашэнка афіцыйна збіраецца ўступіць у вайну Расіі з Украінай. У цэнтры абаронных стратэгій кажуць, што калі Лукашэнка вырашыцца на падобны крок, то супраць укріанскіх сілаў абароны будзе задзейнічаная ўся беларуская армія цалкам. 

У нядзелю па ўсёй Беларусі праходзяць антываенныя мітынгі. Свабодныя беларусы выступаюць супраць вайны, якую Расія развязала ў дачыненні да Украіны. Паведамляецца пра дзясяткі затрыманняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі