Фрыстайлісты Цупер і Грышын завяршылі спартовую кар'еру

Алімпійскія чэмпіёны па фрыстайле Ала Цупер і Аляксей Грышын завяршылі свае кар'еры. Пра гэта паведаміў галоўны трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Мікалай Казека.

На думку трэнера, Грышын прыняў правільнае рашэнне, перадае сайт by.tribuna.com. Нагадаем, што ў актыве спартоўца бронза на Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лейк-Сіці і золата Алімпіяды-2010 у Ванкуверы.

Разам з тым, Казека не ведае, ці назусім развіталася са спартовай кар'ерай Ала Цупер. Фрыстайлістка настройвалася на чэмпіянат свету. Але потым высветлілася, што яна зноў чакае дзіця, і таму спыніла трэніроўкі. Нагадаем, што пасля нараджэння ў 2012 годзе дачкі Ала Цупер вярнулася ў вялікі спорт і ў 2014 годзе стала алімпійскай чэмпіёнкай у лыжнай акрабатыцы.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі