ФСБ Расіі не пацвярджае пераход бранятэхнікі праз украінскую мяжу

Як нагадвае tvrain.ru, у шэрагу СМІ з'явілася інфармацыя пра пераход расійскай вайсковай тэхнікі праз мяжу з Украінай. 
 
Брытанскія журналісты Шон Уокер з Guardian і Роланд Оліфэнт з Telegraph паведамілі, што калона БТР з расійскімі нумарамі заехала на мяжу з Украінай. Журналісты паведамілі, што ў калоне былі 23 баявыя машыны, цыстэрны з палівам і аўтамабілі суправаджэння. Па іх інфармацыі, калона з'ехала з асноўнай трасы на прасёлкавую дарогу і перайшла мяжу з Украінай у раёне КПП "Ізварына". Нагадаем, што гэтыя раёны кантралююць прарасійскія баевікі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі