ФСБ Расіі паабяцала перадаць у Беларусь "фанацкую базу" (відэа)
Расійскія спецслужбы зробяць гэта напярэдадні хакейнага чэмпіянату свету, які пройдзе ў Беларусі ў траўні.
Перадача "фанацкай базы" мусіць дапамагчы беларускім праваахоўнікам не дапусціць прыезду ў нашу краіну найбольш агрэсіўных заўзятараў.
Як паведамляе тэлеканал АНТ, ФСБ будзе дапамагаць беларускім калегам таксама кансультацыямі, а калі спатрэбіцца — і спецыяльнай тэхнікай.
Ужо вядома, што да траўня плануецца купіць і ўсталяваць каля 2 тысяч відэакамер, пачнуць працаваць комплексныя сістэмы бяспекі.
Фота — Fotolia