Фура ледзь не звалілася з моста ў раку, цягач завіс у паветры (фота)
Фура з расійскімі нумарамі ледзь не звалілася з моста ў раку, а кіроўца цягача толькі цудам здолеў выбрацца з кабіны. Як перадае abw.by, здарэнне адбылося ў ноч на пятніцу на трасе М3 Мінск — Віцебск каля вёскі Бочейкава.
На мосце вяліся рамонтныя працы, а кіроўца не заўважыў адпаведную пазнаку і пратараніў выстаўленыя блокі. У выніку цягач завіс над мостам, а загружаная фура налягла на яго і ператварыла ў груду металу. Тым не меней кіроўца не пацярпеў.
Фота з месца падзеі з’явілася ў Viber-пабліку эвакуатаршчыкаў Беларусі.