Фуркад выйграў гонку пераследу, адзіны беларус прамахнуўся 7 разоў
6 снежня ў Эстэрсундзе (Швецыя) на этапе Кубка свету па біятлоне прайшла мужчынская гонка пераследу на 12,5 км. Яе ўпэўнена выйграў француз Мартэн Фуркад (31.22,4), хаця і дапусціў тры промахі на агнявых рубяжах. На другім месцы — Арнд Пайфер з Нямеччыны (+35,1; 1 промах), на трэцім — француз Кентэн Фіён-Мае (+55,2; 2 промахі).
У сённяшняй гонцы Беларусь прадставіў толькі Раман Елятноў, але ён дапусціў 7 промахаў і быў на фінішы толькі 52-м (+4.47,4). Агулам у гонцы пераследу паўдзельнічалі 60 спартсменаў. Сёння ж праходзіць гонка пераследу ў жанчын.
Фота: ria.ru