Фуркад выйграў спрынт, Чапелін толькі 25-ы

У чацвер, 19 сакавіка, у расійскім Ханты-Мансійску пачаўся заключны этап Кубка свету па біятлоне. У першы дзень прайшла толькі мужчынская спрынтарская гонка. Яе выйграў француз Мартэн Фуркад (на здымку), на другім месцы — Антон Шыпулін з Расіі, на трэцім — Бенедыкт Доль з Нямеччыны. Калі Фуркад і Шыпулін стралялі дакладна, дык у немца быў адзін промах на двух агнявых рубяжах.

Беларус Уладзімір Чапелін быў толькі 25-м, ён адстаў ад лідара на 1 хвіліну 15,9 секунды. На агнявых рубяжах у Чапеліна былі два промахі. Юрый Лядаў, які адстраляўся бездакорна, заняў 29-е месца. Дзмітрый Абашаў быў 44-м (адзін промах), Дзмітрый Дзюжаў — 69-м сярод 89-ці ўдзельнікаў гонкі (тры промахі на двух агнявых рубяжах).

20 сакавіка ў Ханты-Мансійску пройдзе жаночы спрынт на 7,5 км. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2", пачатак у 15.55.

Расклад этапа Кубка свету па біятлоне ў расійскім Ханты-Мансійску
 

Фота: sport-express.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі