Футбалісты клуба "Іслач" знялі беларускамоўны музычны кліп
Футбалісты і трэнеры клуба "Іслач" павіншавалі сваіх прыхільнікаў з Калядамі і Новым годам. Дзеля гэтага яны запісалі музычны кліп-па-беларуску. Дапамог футбалістам гурт Amaroka.
Кліп быў выкладзены 20 снежня на Youtube.
Нагадаем, што сёлета "Іслач" прабілася ў вышэйшую лігу чэмпіянату краіны па футболе.