Футбольнай зборнай Беларусі дазволілі правесці два матчы на тэрыторыі РБ

Футбольная зборная Беларусі 

Футбольная зборная Беларусі  / vk.com/belarusff

Футбольнай зборнай Беларусі дазволілі правесці два таварыскія матчы на тэрыторыі РБ, паведамляе "Прессбол". З 2022-га ўсе хатнія паядынкі яна праводзіла за мяжой на нейтральных палях. АБФФ звярталася ва УЕФА па дазвол правесці на радзіме таварыскія гульні і ён быў атрыманы. Генеральны сакратар федэрацыі Сяргей Жардзецкі расказаў, што таварыскія матчы ў Беларусі будуць згуляны ў чэрвені 2024-га. Цяпер узнікае пытанне, хто ж пагодзіцца прыехаць у РБ? Паводле слоў Жардзецкага, ідуць перамовы.

Апошні раз нацыянальная зборная гуляла ў Беларусі ў лістападзе 2021 года (гэта была перамога на стадыёне "Дынама" над зборнай Іарданіі — 1:0). Пасля пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны беларускі футбол трапіў пад санкцыі — зборнай было забаронена гуляць на радзіме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі