Футбольная зборная Беларусі выбыла з першай сотні сусветнага рэйтынгу

Апошнія невясёлыя вынікі паўплывалі на рэйтынг зборнай

Апошнія невясёлыя вынікі паўплывалі на рэйтынг зборнай / abff.by

Нацыянальная футбольная зборная Беларусі выбыла з першай сотні сусветнага рэйтынгу. Цяпер яна займае 105-е месца.

FIFA апублікавала абноўлены рэйтынг у чацвер. У ім лідыруюць зборныя Аргенціны, Францыі і Бразіліі.

У жніўні галоўным трэнерам зборнай Беларусі стаў 48-гадовы іспанец Карлас Алас Ферэр. Пад яго кіраўніцтвам у адборы чэмпіянату Еўропы спачатку была гасцявая нічыя з Андорай (0:0), а пасля паражэнне ад Ізраіля (0:1). Гэтыя вынікі і паўплывалі на рэйтынг зборнай. Дагэтуль яна была 98-й. Апошні раз у другой сотні рэйтынгу FIFA зборная знаходзілася восенню 2014 года (займала 106-е месца).

Найвышэйшым дасягненнем зборнай Беларусі было 36-е месца ў 2011-м.

Футбольная зборная Беларусі выбыла з першай сотні сусветнага рэйтынгу
fifa.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі