Футбольны арбітр заплакаў на полі падчас матчу
У матчы 12-га тура вышэйшай лігі футбольнага чэмпіянату Туніса паміж камандамі "Бізертэн" і "Марса" галоўны арбітр Ясін Харуш заплакаў на полі. Давялі яго заўзятары "Бізертэна", якія скандавалі на яго адрас абразы. Футбалістам давялося супакойваць арбітра, заклікаць яго працягваць матч.
Пазней Харуш сказаў у сваё апраўданне, што цяжка стрымаць слёзы, калі чуеш такія абразы. "Хай дабраславіць Бог маю маму", — цытуе словы арбітра Delfi.
Дарэчы, матч выйграла каманда, заўзятары якой пакрыўдзілі Ясіна Харуша.