Футбольны Суперкубак УЕФА выйграла "Баварыя"

Футбольны Суперкубак УЕФА выйграла "Баварыя"

Уладальнікам Суперкубка УЕФА стала мюнхенская "Баварыя". Нямецкі футбольны клуб у дадатковы час перамог іспанскую "Севілью" — 2:1. Матч праходзіў у Будапешце.

Іспанцы адкрылі лік у гульні ўжо на 13-й хвіліне: Лукас Акампас рэалізаваў пенальці. Аднак яшчэ да перапынку Леон Гарэцка зраўняў лік. На пачатку другога тайма Роберт Левандоўскі забіў іспанцам другі мяч, але пасля відэапрагляду гэты гол скасавалі.

Лёс Суперкубка ў асноўны час сустрэчы вырашыць не ўдалося, і быў прызначаны дадатковы. На 104-й хвіліне сустрэчы Хаві Марцінес прынёс перамогу "Баварыі".

Дарэчы, сёлета мюнхенскі клуб выйграў таксама чэмпіянат і Кубак Германіі, а таксама Лігу чэмпіёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі