Футбольныя фанаты зборнай Коста-Рыкі атрымалі нажавыя раненні
У часе матчу Галандыя — Коста-Рыка ¼ фіналу ЧС па футболе ў Бразіліі адбылася сутычка. Ёсць пацярпелыя.
У фан-зоне на адной з плошчаў у Сан-Хосе за гульнёй назірала каля тысячы чалавек. Пачалася бойка — двое костарыканцаў атрымалі нажавыя раненні, яшчэ адзін футбольны заўзятар з колатымі ранамі бітай бутэлькай. Медыкі шпіталізавалі пацярпелых, звестак пра іх далейшы лёс няма.
Паліцыя затрымала васьмярых удзельнікаў канфлікту, адзін з якіх з’яўляецца падазраваным, паведамляюць замежныя СМІ.