Галіна: Мая сям’я з 2 дзецьмі вымушана жыць на 30 тысяч рублёў у месяц
У той час, калі Галіна і яе муж вяртаюць грошы дзяржаве за ўтрыманне дзяцей ў інтэрнаце, падлеткі ядуць макароны, крупы і засталіся без навагодніх падарункаў. Сям’я з вёскі Волма Смалявіцкага раёна вымушана жыць на такія мізэрныя грошы. Паўтара года таму ў Галіны Булвы забралі двое дзяцей у інтэрнат, праз 6 месяцаў, калі жанчына закадавалася, уладкавалася на працу і навяла ў хаце парадак, дзетак вярнулі. Зараз Галіна і яе муж штомесячна вяртаюць дзяржаве грошы, якія былі затрачаны на ўтрыманне дзяцей.
У краму Галіна Булва, канешне, ходзіць, але вельмі рэдка. Нават на вёсцы 30 тысяч на месяц – гэта не грошы. У асноўным купляе хлеб, крупы, макароны, малако. Пра мяса і каўбасы ў гэтай сям’і загадана на пэўны час забыць: да сакавіка бацькам трэба выплочваць дзяржаве 70% з заробку. У маці на жыццё застаецца 25-30 тысяч, у бацькі – 40-50.
Еўрарадыё: Як вы ўмудраецеся жыць на такія грошы?
Галіна Булва: Ну, што я магу сказаць? Трохі сын старэйшы дапамагае, ён працуе. Трохі мне выплочваць: дзе 25 тысяч, дзе 40 тысяч. Сын можа схадзіць падхалтурыць. Так і жывём. З голаду, здаецца, не паміраем.
Еўрарадыё: Што можаце сабе дазволіць у краме?
Галіна Булва: Макароны, крупы, рыс, грэчку, яйкі.
Еўрарадыё: Якая ўчора вячэра была у вашых дзяцей?
Галіна Булва: Учора ў мяне быў боршч з капустай і буракамі, яйкі і салат. Боршч без мяса, але са смятанай.
11-гадовай дачцы і 15-гадоваму сыну ніякіх цацак, забаўляльных гульняў бацькі пакуль не могуць купіць. Кажуць, што прыстаўкі ім пакуль хапае.
Ад снежаньскага заробку ў Галіны засталося 25 тысяч, таму ніякіх навагодніх падарункаў дзецям яна не купляла.
Інспектар па справах непаўналетніх Сяргей Вяргейчык кажа, што маці моцна задумалася пасля таго, як забралі дзяцей. Часта прыязджала ў інтэрнат, зрабіла ў хаце рамонт, кінула піць. Спачатку яны з Галінай прайшлі медагляд, а пасля ўладкаваліся на працу. Зараз кожны месяц яму прыходзіць табель з месца працы жанчыны з яе наведваннем. Калі 2-3 дні яна не прыходзіць у брыгаду, тады інспектар едзе да яе дамоў, каб высветліць сітуацыю.
Сяргей Вяргейчык: Яна ходзіць на працу амаль без пропускаў, каб хутчэй выплаціць грошы дзяржаве.
Еўрарадыё: Вы лічыце яна сапраўды выправілася?
Сяргей Вяргейчык: Так. Дома ў іх стала чыста ў параўнанні з тым, што нават было раней. Ёсць месца, дзе дзецям адпачыць, дзе зрабіць урокі. Зараз размаўляў з дачкой, пытаўся, як ёй жывецца: усміхаецца, кажа, што добра. Канешне, з маці быць нашмат лепш, чым у інтэрнаце.
Еўрарадыё: Скажыце, няўжо нельга так зрабіць, каб з заробку ў іх вылічвалі не 70%, а хаця б 30-40%?
Сяргей Вяргейчык: Мы спрабавалі рашыць гэта пытанне, але адміністрацыя наша спусціла гэта на тармазах. Мы самі разумеем усё. Па некаторых сем’ях просім, каб іх увогуле вызвалілі ад выплаты. Бо жыць ім няма за што. Некаторым ідуць насустрач, а некаторым – не.
Еўрарадыё патэлефанавала па каментар судоваму выканаўцу Смалявіцкага раёна, але жанчына запэўніла, што 70% вызначаны прэзідэнтам. Таму пра паніжэнне не можа і быць гаворкі. Адзінае выйсце, калі дзяржава прабачыць сям’і Булвы запазычанасць. На пытанне, ці магчымы такі варыянт, у судзе нам адказалі, што калі запазычанасць становіцца маленькай, тады пра яе могуць забыцца.