Галівудскага акцёра Робіна Уільямса знайшлі мёртвым

Знакаміты амерыканскі акцёр Робін Уільямс памёр ва ўзросце 63 гадоў. Яго знайшлі мёртвым у сваім доме ў Каліфорніі. 

Як паведамляе ВВС, на думку паліцыі, прычынай смерці стала асфіксія ў выніку суіцыду, аднак канчатковае рашэнне можа быць прынятае толькі пасля ўсебаковага расследавання. 

У ліпені СМІ паведамлялі, што акцёр, які раней пакутаваў ад праблем з алкаголем і наркотыкамі, праходзіў праграму па "падтрыманні цвярозасці" ў рэабілітацыйным цэнтры. 

63-гадовы Уільямс — уладальнік прэміі "Оскар" і некалькіх "Залатых глобусаў". Ён вядомы ў тым ліку па фільмах "Таварыства мёртвых паэтаў", "Добрай раніцы, В'етнам" і інш. За ролю ў карціне "Разумнік Уіл Хантынг" ён атрымаў узнагароду Амерыканскай кінаакадэміі як лепшы акцёр. 

Фота — kievrus.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі