Галоўнаму трэнеру зборнай Беларусі па сучасным пяцібор'і выказалі недавер
Чэмпіёны свету па сучасным пяцібор'і Анастасія Самусевіч, Міхаіл Пракапенка і Ягор Лапо выступілі з адкрытым лістом да спартыўнай грамадскасці. У ім яны выказваюць недавер галоўнаму трэнеру нацыянальнай зборнай па сучасным пяцібор'і Валянціну Рогаву. У сваім лісце спартсмены распавядаюць пра ўмовы, у якіх яны рыхтаваліся да Алімпіяды ў Пекіне. Яны перакананыя, што трэнер Рогаў спрыяе стварэнню ў зборнай нервовай сітуацыі, правакуе сутычкі паміж спартсменамі і трэнерамі. Акрамя таго, яны сцвярджаюць, што ён злоўжывае алкаголем нават падчас міжнародных спаборніцтваў.
"Надыйшоў час, каб наш голас быў пачуты шырокай аўдыторыяй. Таму што пачынаецца новы алімпійскі цыкл, які хочам прайсці без стратаў і заваяваць для сваёй краіны медаль на Алімпіядзе ў Лондане", цытуе ліст спартсменаў "Ежедневник".
Сам галоўны трэнер зборнай Валянцін Рогаў абвяргае ўсе абвінавачванні ў свой адрас. Ён кажа, што факты, прыведзеныя ў лісце, не адпавядаюць сапраўднасці. Рогаў лічыць, што супраць яго падрыхтаваная "вялікая змова" і збіраецца рэагаваць на яе "вялікім артыкулам".