Галоўны архітэктар Мінска сышоў з пасады праз месяц пасля прызначэння

Галоўны архітэктар Мінска сышоў з пасады праз месяц пасля прызначэння

Галоўны архітэктар Мінска Аляксей Мартынаў, прызначаны на гэтую пасаду ўсяго месяц таму, звольнены па згодзе бакоў, паведамляе TUT.by. Паводле інфармацыі партала, учора, 31 траўня ў Мартынава быў апошні працоўны дзень.

У Мінгарвыканкаме кажуць, што ініцыятыва спыніць працоўныя адносіны ішла не ад наймальніка.

Раней Аляксей Мартынаў працаваў на розных пасадах у камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкам, быў нават першым намеснікам старшыні. У 2011 годзе яго адправілі ў адстаўку разам з тагачасным галоўным архітэктарам сталіцы Віктарам Нікіціным.

Папярэдняга галоўнага архітэктара Мінска Паўла Лучыновіча 16 сакавіка затрымалі па падазрэнні ў атрыманні хабару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі