Галоўны эпідэміёлаг Швецыі абверг заяву пра "памылковую адмову ад каранціну"

Галоўны эпідэміёлаг Швецыі Андэрс Тэгнел / Reuters
Галоўны эпідэміёлаг Швецыі Андэрс Тэгнел / Reuters

Галоўны эпідэміёлаг Швецыі Андэрс Тэгнелл заявіў, што міжнародныя СМІ няправільна зразумелі яго словы пра адмову ад каранціну і яго адсутнасць у Швецыі, паведамляе dn.se.

Андэрс Тэгнелл лічыць, можна было б зрабіць па-іншаму. Але калі прымаліся першапачатковыя рашэння Агенцтва грамадскай аховы здароўя яшчэ не так шмат ведала пра каранавірус і пра спосабы яго распаўсюджвання:

"Я перакананы, што ёсць рэчы, якія можна было зрабіць лепш, калі б мы зноў апынуліся ў такой жа сітуацыі. Мы не ведалі, што будзе вельмі вялікая рызыка заражэння ў дамах састарэлых, з такой колькасцю смерцяў. Мы ведалі, што гэтая група вельмі ўразлівая і што ў нас быў бы высокі ўзровень смяротнасці, калі б яны былі заражаныя. Але мы не меркавалі, што інфекцыя пракрадзецца так лёгка і была б настолькі шырокай "

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі