Галоўны эпідэміёлаг Швецыі назваў памылковай адмову ад каранціна падчас COVID-19
Швецыя зрабіла памылку, адмовіўшыся ад каранціна падчас пандэміі COVID-19. Пра гэта заявіў галоўны эпідэміёлаг краіны Андэрс Тэгнел.
Па яго словах, якія перадае DW, краіне варта было адразу прыняць больш маштабныя меры супраць распаўсюду каранавіруса. Як паведамлялася раней, Швецыя ўвяла мяккія захады супраць распаўсюду інфекцыі.
На аснове цяперашніх ведаў пра каранавірус Тэгнел прызнаў разумнай стратэгію астатніх краін, якія ўвялі больш жорсткія меры. У Швецыі, як адзначыў эпідэміёлаг, ад пандэміі памерла занадта шмат жахароў.
Тым не менш ён падкрэсліў, што Швецыя ўсё адно не прыняла б вельмі жорсткія меры рэагавання, а выбрала нешта сярэдняе паміж стратэгіяй большасціь краін Еўропы і сваімі цяперашнімі мерамі.
Дарэчы, Швецыя з яе адмовай ад каранціна была адным з казыроў беларускіх уладаў. Спасылаючыся на шведскі прыклад, яны заяўлялі пра непатрэбнасць каранціна падчас пандэміі COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.