Галоўны ідэолаг Мінска абмеркавала з навучэнцамі каледжа легпраму SMM-стратэгіі

Вольга Чамаданава ў Мінскім дзяржаўным каледжы тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці / minsknews.by​
Вольга Чамаданава ў Мінскім дзяржаўным каледжы тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці / minsknews.by​

Галоўны ідэолаг Мінска Вольга Чамаданава падзялілася з навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці "спосабамі прасоўвання кантэнту ў сацыяльных сетках і стварэння SMM-стратэгіі". Пра гэта расказвае агенцтва "Мінск-Навіны".

У апошнія тыдні Вольга Чамаданава перыядычна праводзіць сустрэчы з навучэнцамі розных тэхнікумаў і ССНУ. Ужо адбыліся такія гутаркі ў кулінарным тэхнікуме, у лінгва-гуманітарным і медыцынскім каледжах.

На гэтых сустрэчах яна, мяркуючы па рэпартажах сталічнага навінавага агенцтва, расказвае пра сябе і ў тым ліку пра інтэрнэт. У прыватнасці, на апошняй сустрэчы Чамаданава заявіла, што "самы хуткі і зручны спосаб дастукацца да кожнага — месенджары і сацыяльныя сеткі".

Потым яна прывяла статыстыку аб тым, што інтэрнэтам у Беларусі карыстаецца больш за 80% жыхароў краіны.

"Парадку 4,85 млн чалавек праглядаюць сацсеткі з дапамогай смартфонаў. Многія карыстальнікі — 3,9 млн чалавек — выбіраюць Instagram. Найбольш папулярныя мэсэнджары ў беларусаў — Viber і Telegram. Ім аддаюць перавагу 87% і 76 % насельніцтва краіны адпаведна", — расказвала навучэнцам галоўны ідэолаг Мінска.

Пасля гэтага Чамаданава абмеркавала з маладымі людзьмі, як папулярызаваць сацыяльныя сеткі і мэсэнджары каледжа, і якія тэмы для пастоў будуць гэтаму спрыяць. Але што менавіта раіла навучэнцам ідэолаг, агенцтва не ўдакладняе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі