Галоўны педыятр сталіцы: дзяцей у цяжкім стане з COVID-19 у Мінску няма

Галоўны педыятр сталіцы: дзяцей у цяжкім стане з COVID-19 у Мінску няма

У Мінску ў гарадской дзіцячай інфекцыйнай лякарні знаходзіцца каля 100 чалавек з ліку заражаных каранавірусам і кантактаў першага і другога узроўняў. Такую лічбу назвала галоўны педыятр аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Кацярына Янушчык.

Па яе словах, пацверджаны дыягназ COVID-19 маюць каля 70 чалавек, шпіталізаваных у дзіцячую інфекцыёнку. "Пацыентаў ў цяжкім стане няма. Як правіла, захворванне COVID-19 у дзяцей працякае ў лёгкай, няўскладненай форме", — перадае БЕЛТА словы галоўнага педыятра сталіцы.

Дзеці, якія сталі кантактамі першага ўзроўню, ляжаць у лякарні з прыкметамі ВРВІ. Сярод кантактаў другога ўзроўню ёсць дзеці без праяваў заражэння, аднак іх трымаюць у лякарні, бо бацькі не маюць магчымасці іх ізаляваць.

Пасля выпіскі з лякарні дзеці знаходзяцца на самаізаляцыі дома. Бацькі падпісваюць пісьмовае абавязальніцтва, што дзеці будуць на самаізаляцыі да 14 дзён. Назіраць іх прыходзіць участковая служба амбулаторна-паліклінічных устаноў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі