Галоўны сакрэт — казаць "прабачце"? Качка з яблыкамі ад Аляксандра Кныровіча

Аляксандр Кныровіч і яго качка з яблыкамі

Аляксандр Кныровіч і яго качка з яблыкамі / facebook.com

На выходных блогер і палітык Аляксандр Кныровіч пахваліўся ў Фэйсбуку 2,5-кілаграмовай качкай, якую купіў у польскай краме ўсяго за 5 даляраў (крыху больш за 16 рублёў). Для параўнання, "Е-дастаўка" прапануе толькі 1 кг тушкі качаняці за 13,99 рубля, у фермераў качынае мяса каштуе даражэй.

— Паводле статыстыкі Numbeo (ёсць такі добры сайт), цэны ў Беларусі ніжэйшыя, чым у Польшчы. На 37 працэнтаў, і гэта, увогуле, праўда, але вось качка, — уздыхае блогер.

Кныровіч успамінае, што ў Беларусі купляў любімую ім качку (як сала і рыбу) на Камароўцы ў "спецыяльнай цёткі" — і гэта быў, хутчэй, святочны рытуал, чым пастаянная опцыя. У Беларусі добрую качку трэба яшчэ пашукаць. У Польшчы мяса гэтай птушкі можна купіць у кожнай краме, у дадатак часам — танней за курынае.

Главный секрет — говорить “извините”? Утка с яблоками от Александра Кныровича
Вось такая качка за 5 даляраў / Аляксандр Кныровіч

— Заўтра будзе з яблыкамі, — яшчэ раз пахваліўся блогер і пажадаў "фрэндам" добрай ночы.

Падпісчыкі запатрабавалі фотасправаздачу — "ну, так заўсёды бывае, калі чымсьці загадзя выхваляешся". На наступны дзень Кныровіч размясціў чарговы пост, ужо з рэцэптам і фотаздымкамі.


Карацей, качка!

— Сам па сабе рэцэпт "качкі з яблыкамі" просты, як рэцэпт добрай кавы ("не шкадуйце кавы"), ну ці амаль, піша Аляксандр Кныровіч. — Мыем і выціраем качку. Яблыкі рэжам на чвэрці, прыбіраючы костачкі, і засоўваем у качку, папярэдне, вядома, працёршы ўнутры соллю і перцам. Засоўваць шчыльненька — столькі, колькі туды змяшчаецца, і зашываем ніткай (не сінтэтычнай, каб не згарэла).

Главный секрет — говорить “извините”? Утка с яблоками от Александра Кныровича
Было — стала / Аляксандр Кныровіч

Як зразумець, што страва гатовая?

Аляксандр Кныровіч папярэджвае: час прыгатавання можа не супадаць з названым у яго рэцэпце, бо духоўкі ва ўсіх розныя і "часам патрабуюць удзелу "духоўніка" (ці як называецца спецыяліст па духоўках?)".

Каб качка з яблыкамі запяклася і, не дай Бог, не ператварылася ў "чорнага лебедзя", Еўрарадыё раіць сачыць за ёй падчас гатавання.  

Гатовая качка звычайна набывае румяную, залацістую скарыначку. Каб праверыць гатоўнасць, таксама можна ўторкнуць у яе драўляную шпажку. Калі прадмет ўваходзіць лёгка, мяса досыць мяккае і вадкасць выцякае светлая — страва гатовая.

Главный секрет — говорить “извините”? Утка с яблоками от Александра Кныровича
Вы таксама адчуваеце гэты пах? / Аляксандр Кныровіч

Смачна есці!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі