Галоўным рэдактарам газеты “КП в Беларуси” стала расіянка

Галоўным рэдактарам газеты “КП в Беларуси” стала расіянка

Галоўным рэдактарам газеты “КП в Беларуси” стала Марына Бунакова, паведамляе TUT.by. Раней яна была рэдактарам “KP.RU ў Хабараўску»”, а затым працавала ў асноўным офісе расейскай “Камсамолкі” ў Маскве. 31 жніўня Бунакову прызначылі галоўным рэдактарам “КП в Беларуси”.

Па словах генеральнага дырэктара ЗАТ "БелКП-ПРЕСС" Наталлі Галезнік, гэта была прапанова кіруючай кампаніі, як адзін з варыянтаў ўмацавання рэдакцыі і вываду з крызісу прадпрыемства.

Экс-галоўрэд выдання Андрэй Ляўкоўскі застаецца першым намеснікам галоўнага рэдактара газеты. Ён кіраваў беларускай рэдакцыяй больш за 10 гадоў, 

Газета "Комсомольская правда в Беларуси" цягам жніўня сутыкнулася з праблемамі: некалькі нумароў не друкаваліся.  трэці раз за тыдзень. 15 жніўня выданне выйшла з фатаздымкамі і аповедамі пратэстоўцаў, якіх збілі міліцыянты. Нумар за 18 жніўня (здавалі ўвечары 17-га) меў фатаздымкі са шматтысячнай нядзельнай акцыі ў Мінску — перад яго выхадам у "Доме друку" нечакана зламалася машына. Рэдакцыя знайшла магчымасць выпусціць нумар пазней у іншай друкарні. Аднак увечары 19 жніўня ў "Доме друку" зноў зламалася машына — акурат тая, дзе мелі друкаваць "Камсамолку". І 20 жніўня ўвечары газета зноў не змагла надрукавацца. 

Апроч гэтага 26 жніўня ў беларускую рэдакцыю "Камсамолкі" прыйшла сумесная праверка Камітэта дзяржкантролю і падатковай службы. Яна працягнецца да 6 кастрычніка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі