Галоўным трэнерам хакейнага клуба "Дынама" (Мінск) стаў Марэк Сікора
Новым галоўным трэнерам кіраўніцтва хакейнага клуба "Дынама" (Мінск) абрала чэшскага спецыяліста Марэка Сікору. Падчас конкурсу на пасаду галоўнага трэнера разглядалася больш за 10 кандыдатур, у тым ліку і замежных, паведамляе БелаПАН. 61-гадовы чэх добра вядомы на постсавецкай прасторы па працы з магнітагорскім "Металургам" і екацярынбургскім "Аўтамабілістам".
Кантракт з Сікорам будзе падпісаны пасля 30 красавіка. Да гэтага часу дзейнічае забарона на падпісанне новых працоўных дамоваў у КХЛ.
Кантракт з Сікорам будзе падпісаны пасля 30 красавіка. Да гэтага часу дзейнічае забарона на падпісанне новых працоўных дамоваў у КХЛ.