Гамяльчук пачаў страляць у зайца сярод жылых дамоў

Гамяльчук пачаў страляць у зайца сярод жылых дамоў

Набыло моц рашэнне суда Гомельскага раёна ў дачыненні да мужчыны, які 17 лістапада 2018 года зладзіў паляванне на зайца ў вёсцы Каравышань Гомельскага раёна, піша uvd.gomel.by.

Гамельчука аштрафавалі на 122,5 рубля (5 базавых велічыняў) і на 6 месяцаў пазбавілі ліцэнзіі на паляванне. Акрамя таго, міліцыя на тры гады пазбавіла яго права на захоўванне паляўнічай зброі.

17 лістапада на нумар 102 затэлефанавала жанчына і ў слязах распавяла, што ў вёску Каравышань з лесу выйшаў невядомы мужчына з стрэльбай. Ён ішоў па гародзе, страляючы ў бок дамоў. Жанчына дадала, што адзін з стрэлаў, праляцеўшы міма яе, трапіў у сцяну гаража.

На месца здарэння былі накіраваныя бліжэйшыя нарады ДАІ, Дэпартамента аховы, а таксама ўзняты па трывозе баявы атрад АМАПу. У вёсцы яны хутка пабачылі стралка — мужчына быў у камуфляжы, з заплечнікам і стрэльбай. 

Выявілася, што гэта непрацуючы 43-гадовы жыхар Гомеля. У мужчыны былі неабходныя дакументы на права нашэння і захоўвання паляўнічай стрэльбы, а таксама паляўнічая пуцёўка. Гамяльчук вырашыў упаляваць зайца, але не ўлічыў, што катэгарычна забаронена страляць і знаходзіцца з зараджанай паляўнічай зброяй на адлегласці менш за 200 метраў ад крайняга будынка населенага пункта.

Дарэчы, у зайца на гародах ён усё ж такі пацэліў. Забраўшы здабычу, мужчына пайшоў у лес, дзе разабраў зайца і паклаў у заплечнік, а потым вярнуўся ў вёску. Там яго і затрымалі міліцыянты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі