Гамяльчук уцякаў ад ДАІ на хуткасці больш за 150 км за гадзіну

Гамяльчук уцякаў ад ДАІ на хуткасці больш за 150 км за гадзіну

Каля гадзіны ночы 28 ліпеня гомельскія даішнікі падчас дзяжурства на скрыжаванні вуліцы Савецкай і праспекта Перамогі звярнулі ўвагу на каршэрынгавы аўтамабіль "Фальксваген". Машына ўначы ехала без уключанага блізкага святла фараў, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

Міліцыянты паспраьавалі спыніць аўтамабіль і падалі сігнал пры дапамозе маячкоў чырвонага і сіняга колеру. Але кіроўца павялічыў хуткасць і кінуўся наўцёкі. 

Паведамляецца, што даішнікі праз гукаўзмацняльнік неаднаразова патрабавалі, каб кіроўца спыніўся, але той ігнараваў гэтыя патрабаванні. Па звестках ДАІ, машына ўцякала ад іх з хуткасцю больш за 150 км/гадз.

Урэшце кіроўца заехаў у тупік у адным здвароў. Машына яшчэ не спынілася, калі ён разам з таварышамі-пасажырамі сталі выбягаць з яе. Пакінутае на волю лёсу аўто стукнулася ў дзве прыпаркаваныя машыны.

Міліцыянты затрымалі правапарушальніка. Выявілася, што 19-гадовы юнак не мае правоў на кіравання аўто. Машыну ён узяў у арэнду па чужых дакументах. На яго склалі 13 пратаколаў — пачынаючы ад парушэння хуткасці і заканчваючы непадпарадкаваннем супрацоўнікам органаў унутраных спраў.

Дарэчы, менш за тыдзень таму супрацоўнікі ДАІ ўжо затрымлівалі гэтага ж маладога чалавека — за кіраванне транспартам без пасведчання кіроўцы. Тады ён кіраваў машынай таго самага сябра, па дакументах якога цяпер узяў каршэрынгавы аўтамабіль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі