Ганцавец за чатыры гады двойчы спаліў хату
Ужо другую сваю хату спаліў жыхар Ганцавіцкага раёна з вёскі Будча 56- гадовы Іван Савеня. Калі чатыры гады таму згарэў яго першы дом, гаспадар атрымаў страхоўку і набыў новы. Але і ў другі дом Савені выратавальнікі прыязджалі за апошнія гады, каб заліць агонь, чатыры разы. На гэты раз гаспадар кінуў у хаце непагаслую цыгарэту — і дом запалаў. Суседзі не змаглі выцягнуць гаспадара з будынка — выратавалі яго пажарныя.
Як высветлілася, і на гэты раз Савеня быў добра п’яны. Свой другі дом ён не застрахаваў, так што ўзнікае пытанне, дзе гаспадару жыць далей.
Як высветлілася, і на гэты раз Савеня быў добра п’яны. Свой другі дом ён не застрахаваў, так што ўзнікае пытанне, дзе гаспадару жыць далей.