Ганцавіцкія дэпутаты прадэманстравалі школьнікам дэмакратыю па-беларуску
Сёння ў Ганцавічах прайшло пасяджэнне раённага Савета дэпутатаў. Але журналістаў мясцовай газеты “Ганцавіцкі час” на гэтае мерапрыемства не пусцілі. Старшыня Савета Віктар Дроз уласнаручна не пусціў у залу намесніка галоўнага рэдактара раёнкі, спаслаўшыся на тое, што журналіста не запрашалі.
Калі намеснік рэдактара прапанаваў дэпутатам прагаласаваць, ці можна яму прысутнічаць на пасяджэнні, старшыня Савета такую ідэю адхіліў, паабяцаўшы даць падрабязны пісьмовы адказ. Між тым на сесію гэтым разам былі запрошаныя старшакласнікі з мясцовай школы. Так, ганцавіцкія дэпутаты паказвалі вучням, які высокі ў раёне ўзровень дэмакратыі і галоснасці.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ганцавічы