Ганчарэнка, Глеб і Кутузаў, магчыма, зноў згуляюць за БАТЭ
Трэнер барысаўскага БАТЭ, магчыма, выйдзе на поле ў матчы супраць зборнай Беларусі 90-х гадоў.
“Калі здароўе дазволіць. У яго ж была траўма. Таму, як дазволіць здароўе. Магчыма, будзе”, — адзначыў у размове з Еўрарадыё прэс-сакратар БАТЭ Сяргей Дашкевіч.
Нагадаем, 12 чэрвеня ў Барысаве адбудзецца футбольны матч паміж мясцовым БАТЭ ўзору 1999-года і зборнай Беларусі 90-х гадоў. Такім чынам адзін з самых тытулаваных клубаў краіны збіраецца адсвяткаваць 10-годдзе сваёй першай перамогі ў чэмпіянаце Беларусі. Тады ў БАТЭ сярод іншых гулялі Віктар Ганчарэнка, Аляксандр Глеб, Віталь Кутузаў, Васіль Хамутоўскі, Аляксандр Ермаковіч.
Ці згуляюць усе зоркі таго складу, стане вядома бліжэй да гульні, распавёў Сяргей Дашкевіч:
“Прапановы зроблены шмат каму, але не факт, што ў людзей атрымаецца прыехаць. У кожнага ж свае планы”.