Гандлёвую сетку аштрафавалі за павышэнне цэнаў на медыцынскія маскі

Маска, ілюстрацыйнае фота

Маска, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Справу ЗАТ "Юніфуд", якое валодае гандлёвай сеткай "Алмі", разглядаў Эканамічны суд Мінска, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

Суд выявіў, што ў 2021 годзе з 30 чэрвеня да 30 ліпеня ў крамах ЗАТ "Юніфуд" медыцынскія маскі прадаваліся з перавышэннем гранічнай гандлёвай надбаўкі — звыш 30%. Былі парушаныя патрабаванні артыкула 13 Закона "Аб цэнаўтварэнні" і ўказа "Аб фармаванні цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку".

Паведамляецца, што на гэтым гандлёвая сетка атрымала на 6 819,36 рубля больш, чым належала ў адпаведнасці з заканадаўствам. На кампанію наклалі штраф у двухразовым памеры — 13 638,72 рубля. А службовую асобу, адказную за правільнасць фармавання цэн, аштрафавалі на 80 рублёў (дзве базавыя велічыні).

Раней стала вядома, што сетка "Алмі" закрывае частку сваіх крамаў у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі