Ганебнае злачынства Пуціна: інтэрв'ю з айцішнікам з Расіі. Стрым
Антон Сарокін / Еўрарадыё
26 сакавіка ў часе маршу, прысвечанага Дню Волі беларусаў, да расійскай амбасады ў Варшаве прыйшлі жыхары Ніжняга Ноўгарада. Яны асудзілі палітыку Крамля і заявілі, што Пуцін і яго "васалы" — гэта не Расія.
Сярод гэтых людзей апынуўся IT-спецыяліст Антон Сарокін, які жыве ў Варшаве ўжо паўгода.
"На мітынгі хаджу не як прадстаўнік якога-небудзь руху, а як грамадзянін Расіі. Лічу ваенную агрэсію Пуціна ў дачыненні да Украіны ганебным злачынствам", — кажа ён.
Ці шмат расіян выступаюць супраць нападу Пуціна на Украіну і як зразумець тых, хто яе падтрымлівае? Што робяць першыя, каб перашкодзіць свайму кіраўніку? Чым канчаюцца публічныя выступы рускіх апазіцыянераў? Як прасоўваецца падпольная барацьба? Што павінна здарыцца, каб вайна скончылася, і якой будзе Расія праз 10 гадоў?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукаем у эфіры Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.