Ганна Бонд: Лічу, што пераглядаць вынікі "Міс Мінск 2013" не трэба

У інтэрв'ю "Камсамолцы" хлопец сёлетняй "Міс Мінск" сказаў, што вядучая конкурсу Ганна Бонд даслала смс з падтрымкай пасля таго, як пачаўся скандал з пераможцамі "Міс Мінск".

"Так, гэта праўда, — кажа ў размове з Еўрарадыё Ганна Бонд. — Таму што я лічу, што калі чалавеку цяжка ў нейкіх сітуацыях, пэўных момантах жыцця, то яго трэба падтрымліваць. А калі ў нас грамадства спусціла ўсіх сабак... Я не ведаю, хто не памыляецца ў жыцці. Магчыма, яна пераасэнсуе свае ўчынкі і будзе сябе паводзіць абсалютна па-іншаму. Усім вядома, што Марыя Магдалена, нягледзячы на свой амаральны лад жыцця, правяла апошнія гадзіны з Хрыстом, таму ў яе гонар названа царква і ў нашым горадзе. Я не люблю судзіць людзей і ніколі не асуджала іх учынкі, калі гэта не забойства ці нешта падобнае".

Ганна Бонд лічыць, што пераглядаць вынікі конкурсу не трэба, а вось умовы — можна.

Ганна Бонд: "У Амерыцы дзяўчын пытаюць і яны мусяць падпісвацца, што не ўдзельнічалі ніколі ў аголеных фотасесіях. Арганізатары здымаюць з сябе адказнасць, яе бярэ на сябе дзяўчына. У выпадку, калі гэта ўсплывае, яна плаціць вялікі штраф. Таму даводзіцца праясніць памяць, ці была такая фотасесія. Але маё глыбокае перакананне, што ў кожнага чалавека ёсць нешта падобнае вясёлае. Але дзякуючы сацсеткам хутка ўсплывае. Я да такога стаўлюся трошкі па-філасофску. Калі некаму нейкія амаральныя ўчынкі 20-гадовай дзяўчыны рвуць свядомасць... Мне падаецца, што кожны мусіць паглядзець на сябе, прыняць гэту сітуацыю. Маральна падрасці трэба ўсім, і грамадству ў тым ліку".

На думку Ганны, гэтыя здымкі з'явіліся ў сацсетках не выпадкова. У гэтым бачная жаночая рука і жаночая помста.

Ганна Бонд: "Жанчыны вельмі каварныя, асабліва ў адносінах да прыгожых дзяўчын".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі