Ганна Канапацкая апублікавала рызыкоўнае сэлфі з лазні

Ганна Канапацкая апублікавала рызыкоўнае сэлфі з лазні

Ганна Канапацкая, якая вылучаецца на прэзідэнцкую пасаду, апублікавала смелае сэлфі з лазні. Сама яна прыкрываецца венікам.

"Мегабайты выдумак і бруду, што выліваюцца на мяне малапапулярнымі і брахлівымі тэлеграм-каналамі краіны інфармацыйнага і ідэалагічнага агрэсара, фінансаванымі з кішэні некаторых каляпалітычных дзеячаў, якія ўявілі сябе беларускімі месіямі, з лёгкасцю змываюцца адным заходам у лазню", — пракаментавала палітык сваю фатаграфію.

Таксама Канапацкая ўшчыкнула свайго канкурэнта Віктара Бабарыку, якога ўлады спрабуюць прыцягнуць да крымінальнай справы па нявыплаце падаткаў "Белгазпрамбанкам". 

"З цікавага заўважу: да чаго ж прымітыўна глядзяцца спробы за немаведама адкуль якія ўзятымі палітычнымі амбіцыямі схаваць звычайную карупцыйную крымінальшчыну і прапажу даручаных грошай і актываў сваіх карпаратыўных гаспадароў.  І гэтыя людзі будуць нам распавядаць, як трэба Беларусь любіць?!" — напісала прэтэндэнтка на палітычную пасаду.

Большасць каментароў пад гэтым фота негатыўныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі