Гарадзенскаму журналісту Анджэю Пачобуту падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай

Анджэй Пачобут / @viasna96
Анджэй Пачобут / @viasna96

Палітвязню журналісту з Гродна Анджэю Пачобуту падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай, паведамляюць праваабаронцы. Тэрмін падоўжылі яшчэ на тры месяцы.

Пачобута затрымалі 25 сакавіка. У гэты дзень у яго дома прайшоў ператрус. Пазней стала вядома, што журналіста абвінавачваюць у "распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай варожасці". Ён апынуўся ў зняволенні па так званай "справе палякаў", калі былі затрыманыя некалькі актывістаў незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі, у тым ліку кіраўнік арганізацыі Анжаліка Борыс.

Частка з затрыманых пазней адпусьцілі і вывезлі ў Польшчу. "Перад мяжой ім выдалі паперы аб вызваленні і прымусілі падпісаць дэкларацыю, што яны не пакінуць Беларусь", распавядала дырэктарка тэлеканала "Белсат" Агнешка Рамашэўская.

Паводле некаторых звестак, такую паперу прапаноўвалі падпісаць і Пачобуту, і Борыс, але яны адмовіліся.

У зняволенні журналіст перахварэў на каранавірус. Хвароба працякала цяжка. Пра гэта родныя даведаліся, калі ў яго нарэшце скончыўся каранцін, і сталі прыходзіць лісты. Анджэй напісаў, што "сэрца пакуль, дзякуй Богу, працуе ў нармальным рэжыме. Спадзяюся, што маё здароўе мацней, чым я лічыў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі