Гарадзенскія медыкі запісалі зварот: штодня людзі ў масках выкрадаюць грамадзян

Пратэст медыкаў супраць гвалту / tut.by
Пратэст медыкаў супраць гвалту / tut.by

Гарадзенскія медыкі апублікавалі відэазварот. Яны патрабуюць прызнаць мінулыя прэзыдэнцкія выбары сфальсіфікаванымі.

Медыкі заяўляюць, што яны выступаюць супраць гвалту і рэпрэсій. Патрабуюць расследаваць ўсе факты нанясення цялесных пашкоджанняў і катаванняў. Вызваліць усіх палітычных зняволеных і ўсіх грамадзян, затрыманых за мірную дэманстрацыю пратэсту. І правесці канстытуцыйную рэформу і новыя выбары.

"Мы хочам выказаць сваю салідарнасць з людзьмі іншых прафесій, якія не баяцца выказваць сваё меркаванне. Усім грамадзянам нашай краіны, якія гэтак жа, як і мы, хочуць атрымаць абарону сваіх правоў і выкананне законаў. Мы стаміліся баяцца".

У выпадку эскалацыі гвалту і адсутнасці дыялогу паміж народам і ўладай, медыцынская супольнасць будзе прымаць меры, адэкватныя сітуацыі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі