Гарадзейскі цукровы камбінат пастаўляў у гандлёвую сетку тавар "з нагрузкай"
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) вынесла папярэджанне Гарадзейскаму цукроваму камбінату.
Прычынай стала скарга гандлёвай сеткі "АЛМІ". Рытэйлер паведаміў, што камбінат пагаджаецца паставіць цукар толькі ў тым выпадку, калі ў яго купяць таксама сок.
У МАРГ вырашылі, што гэта парушэнне антыманапольнага заканадаўства, бо Гарадзейскі камбінат займае дамінуючае становішча на цукровым рынку. Чыноўнікі загадалі камбінату адклікаць ліст, дасланы ў гандлёвую сетку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.