Гардэробшчыца-зладзюжка абкрадала наведнікаў рэстарана ў Новалукомлі

Гардэробшчыца-зладзюжка абкрадала наведнікаў рэстарана ў Новалукомлі

У Новалукомлі (Чашніцкі раён) відэакамера рэстарана зафіксавала гардэробшчыцу-зладзейку. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.

Да праваахоўнікаў звярнуўся 21-гадовы рабочы аднаго з віцебскіх прадпрыемстваў. Ён прыехаў у Новалукомль адпачыць і позна ўвечары пайшоў у рэстаран "Лукомльскі", дзе прабыў да другой гадзіны ночы. Мужчына здаў у гардэроб куртку, у кішэні якой пакінуў 100 долараў. А пазней ён выявіў, што грошы зніклі.

Міліцыянты прагледзелі запісы камер відэаназірання, і па іх выявілі, што мужчыну абакрала 54-гадовая гардэробшчыца рэстарана. Раней жанчына не была заўважаная ні ў чым супрацьзаконным. Цяпер на яе пачалі крымінальную справу за крадзеж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі