Выбары: Гарэлка 5 тысяч, бутэрброд — 2 тысячы, кава і печыва — задарма

На выбарчым участку ў 80-й мінскай школе наліваюць за 5 тысяч. Закуска — бутэрброд за 2 тысячы.

"Мы на гарэлку не рабілі нацэнку, як і на садавіну. У нас няма задачы нагандляваць. Галоўнае, каб народу добра было", — тлумачыць прадаўшчыца.

Бутэрброды за чатыры тысячы, а вінегрэт можна набыць за 5.

Прадаюць і садавіну: какос пацягне на 21 тысячу. Ёсць нават манга з Перу, 42 тысячы — за кілаграм.

"Ай, такія ж кошты, як і ў краме!" — расчаравана кажа бабуля гадоў 70-ці на ўчастку для галасавання ў 105-й сталічнай школе. І бярэ бананы.

Нядорага і салодкае, вушка можна набыць за 3 тысячы.

Прадаюць таксама каўбасу і грудзінку.

А Юрыдычны каледж БДУ, што на Камсамольскай вуліцы, прапануе каву і печыва за так - дэгустацыя!

Фота - Еўрарадыё


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі