Гаварцова прайграла канадцы Абандзе ў матчы Кубка Федэрацый

Гаварцова прайграла канадцы Абандзе ў матчы Кубка Федэрацый

У Квебеку працягваецца матч стартавага раўнда другой Сусветнай групы розыгрышу Кубка Федэрацый паміж тэнісісткамі Беларусі і Канады.

У трэцім адзіночным паядынку, як перадае БЕЛТА, сустрэліся беларуска Вольга Гаварцова (74-ы нумар рэйтынгу WTA) і Франсуаза Абанда (342). Канадская тэнісістка здолела перамагчы беларуску ў двух сэтах — 6:4, 6:4.

Наступнымі на корт выйдуць Аляксандра Сасновіч (99) і Аляксандра Вазняк (803).

На парны матч ад беларусак выйдуць Вольга Гаварцова і Вера Лапко, а ў канадак — Кэрал Жао і Габрыэла Даброўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі