Гаварцова прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Мантэрэі ў парным разрадзе
Беларуска Вольга Гаварцова гуляла з венгеркай Цімя Бабаш.
У ноч на 7 красавіка ў вырашальным матчы іх дуэт з лікам 6:7 (5:7), 6:3, 09:11 (тай-брэйк) саступіў харватцы Дар'і Юрак і амерыканцы Меган Мултан-Леві.
У кар'еры Гаварцовай як парнага гульца гэта быў 13-ы фінал на турнірах ВТА. Восем яна выйграла, адзначае БелаПАН.
Фота — by.tribuna.com