"Гавары праўду" заклікае на Дзень Перамогі ўшанаваць памяць Быкава

Напярэдадні Дня Перамогі кампанія “Гавары праўду” заклікае ўшанаваць памяць Васіля Быкава – слыннага пісьменніка-франтавіка. Збор прызначаны ў 11 гадзін 7 траўня на Ўсходніх могілках Мінску. Менавіта там пахаваны Васіль Быкаў.  Як адзначыла ў каментары Еўрарадыё прэс-сакратар кампаніі Юлія Рымашэўская, вакол Дня Перамогі занадта шмат помпы і фасаду свята.

Рымашэўская: "Але пры гэтым застаюцца чалавечыя каштоўнасці, якія найперш палягаюць у слова "памяць", і не толькі ў слове, але і ў дзеяннях. Васіль Быкаў быў пісьменнікам, які найперш пісаў праўду пра вайну. Тую праўду, якую мала хто пісаў на той час, і не так ужо шмат яе кажуць сёння".

Па словах арганізатараў, яны спецыяльна выбралі будні дзень для ўшанавання памяці Быкава, бо на выходныя многія мінчукі могуць з'ехаць з горада. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі