Гайдукевіч: Усе прэтэндэнты пойдуць з дэбатаў са мной, ротам хлябаўшы

Лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч плануе зладзіць сапраўднае шоў аднаго актора з будучых дэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты. Сябе ён бачыць у галоўнай ролі ды прапаноўвае ўсім астатнім кандадатам паспрабаваць перамагчы яго аднаго.

Гайдукевіч: “Там хтосьці пра дэбаты марыць?! Вось няхай, колькі іх там – 16-17-18 – няхай збіраюцца на дэбаты са мной. Усе сямнаццаць! І павер мне: кожны будзе, ротам хлябаўшы, сыходзіць адтуль”.

 

Дый, кажа ён, дэбатаваць яму проста няма з кім.

 

Гайдукевіч: “Было адно прозвішча – Мілінкевіч. Трэба было пад яго класціся, тады б можа што і атрымалася б. Не, я б дзеду вушы надраў, але ўсё адно было б цікавей”.

 

Гайдукевіч кажа, што другое месца на выбарах у яго ўжо ў кішэні, але яму гэта мала. Ён хоча ўсё і адразу. Таму, кажа, будзе імкнуцца да свайго, не зважаючы ні на што. А на шляху паабяцаў паразбіваць шмат галоваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі