Газ для Беларусі ў першым паўгоддзі каштаваў 139 долараў за 1000 кубаметраў
Гэта на 27 долараў менш, чым у адпаведны перыяд 2014 года.
Сярэдні кошт расійскага газу для Беларусі сёлета ў першым паўгоддзі склаў 139 долараў за 1000 кубаметраў, піша nn.by са спасылкай на справаздачу "Газпрама". У аналагічны перыяд 2014 года газ для нашай краіны каштаваў 166 долараў.
Таксама паведамляецца, што пастаўкі газу ў Беларусь у першым паўгоддзі знізіліся на 3,8% — да 9,45 млн кубаметраў.
Дарэчы, Украіна ў другім квартале 2015-га плаціла за расійскі газ у сярэднім 246 долараў. А сярэднегадавы кошт газу для Еўропы ў "Газпраме" ацэньвалі ў 230—245 долараў.
Кошты на газ, які "Газпрам" пастаўляе ў Еўропу, разлічваюцца па формуле, прывязанай да кошту на нафту. А гэты кошт моцна знізіўся з 2014 года. Для Беларусі кошт на газ разлічваецца па адмысловай формуле пасля таго, як наша краіна прадала "Белтрансгаз" расійскаму "Газпраму".
Фота:cont.ws