Газ падаражэў на 7,6 рубля за 1000 кубаметраў для некаторых карыстальнікаў

Газ падаражэў на 7,6 рубля за 1000 кубаметраў для некаторых карыстальнікаў

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю "скарэктавала" цэны на прыродны газ, які выкарыстоўваецца для ацяплення. Для асобных катэгорый карыстальнікаў блакітнае паліва падаражэла на 7,6 рубля: з 327,06 рубля за 1000 кубаметраў да 334,66 рубля.

Новыя цэны замацаваныя пастановай МАРГ ад 20 ліпеня 2017 года №40, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Для каго падаражэў газ?

— для юрыдычных асобаў з сістэмы ЖКГ, якія выкарыстоўваюць газ для вытворчасці цеплавой энергіі для насельніцтва;
— для прадпрыемстваў, якія абслугоўваюць дамы, што не ўваходзяць у сістэму ЖКГ, пры ўмове, калі яны за 2016 год выкарысталі 500 млн кубаметраў газу і менш;
— для таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў, што выкарыстоўваюць газ для для выпрацоўкі цеплавой энергіі для насельніцтва, пры ўмове, калі яны за 2016 год выкарысталі 500 млн кубаметраў газу і менш;
— для юрыдычных асобаў і ІП, якія за 2016 год выкарысталі 500 млн кубаметраў газу і менш.

Для рэзідэнтаў кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" кошт газу складзе 335,75 беларускага рубля (без ПДВ) за 1000 куб. м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі