Генеральны сакратар NATO анансаваў пазітыўныя навіны для Украіны
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг / Reuters
На сустрэчы лідараў краін NATO ў Вільні Украіна атрымае "пазітыўнае паведамленне пра дарогу да сяброўства", заявіў у аўторак генеральны сакратар Альянсу Енс Столтэнберг. Пра гэта піша Reuters.
Саміт NATO стартуе сёння. У лідараў краін Альянсу няма адзінства што да хутчэйшага запрашэння Украіны ў ваенны саюз. Супраць выступаюць Германія і ЗША. У выніку на сустрэчы, хутчэй за ўсё, не прагучыць прамога запрашэння Кіеву далучыцца да Альянсу. Але Украіне прапануюць больш ваеннай дапамогі і змякчэнне фармальных умоў для далучэння да новага фармату супрацоўніцтва ў рамках так званай Рады NATO-Украіна. Першае паседжанне Рады пройдзе ўжо ў сераду.
"Я ўпэўнены, што гэта будзе пазітыўны і моцны сігнал пра Украіну і шляхі да сяброўства", — сказаў Столтэнберг за некалькі гадзін да пачатку саміту ў Вільні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.