Генпракуратура Беларусі знайшла па ўсім свеце 400 жывых эсэсаўцаў з Латвіі

Генпракуратура Беларусі знайшла па ўсім свеце 400 жывых эсэсаўцаў з Латвіі

Генпракуратура Беларусі знайшла даныя пра 400 жывых эсэсаўцаў з Латвіі, якія знаходзяцца ў розных краінах свету. Пра гэта БЕЛТА паведаміў генпракурор Андрэй Швед. Паводле яго слоў, у Рыгу накіроўваецца даручэнне аб аказанні прававой дапамогі ў дачыненні 22 чалавек. Генпракуратура мае звесткі пра іх магчымае дачыненне да зверстваў на тэрыторыі Беларусі над мірным насельніцтвам ў часы нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў.

Адпраўляюцца запыты і ў іншыя краіны (у Аўстралію, Вялікабрытанію, Канаду). "Мы ведаем іх адрасы, прозвішчы", — заявіў Швед. У нашай краіне расследуецца справа аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Раней Генпракуратура дасылала ў Літву запыт з просьбай аб прававой дапамозе — хоча дапытаць літоўскага экс-прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Правяраюцца даныя пра магчымае яго дачыненне да падобных карных акцый у складзе літоўскіх паліцэйскіх батальёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі